Лукашэнка: Людзі скардзяцца на чэргі ў паліклініках, на хамства з боку лекараў

Лукашэнка: Людзі скардзяцца на чэргі ў паліклініках, на хамства з боку лекараў

Беларусы незадаволеныя сітуацыяй у беларускай медыцыне. Пра гэта ў аўторак заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён правёў нараду аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых прызначэннях. На ёй кіраўнік дзяржавы нагадаў, што за карупцыю ў медыцынскай сферы пачалі 95 крымінальных спраў, у іх фігуруюць дзясяткі мільёнаў долараў, пад следствам амаль 100 чалавек. Лукашэнка пахваліў КДБ, які расследаваў карупцыю ў медыцынскай сферы, і заклікаў "літаральна выкарчаваць гэтую заразу дашчэнту, дакапацца да арганізатараў гэтага беззаконня". А яно "закранула не асобных службовых асоб, а закранула практычна ўсю вертыкаль".

"Людзі скардзяцца, чэргі ў паліклініках, хамства з боку лекараў павальнае, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Адкрыйце любое СМІ, у інтэрнэт паглядзіце, сацыяльныя сеткі — вы там ўбачыце сваю працу".

Кіраўнік дзяржавы спаслаўся на вынікі сацыялагічных апытанняў і адзначыў, што сфера аховы здароўя трапляе "у пяцёрку негатыву". Беларусы "скардзяцца на абыякавасць, дрэннае стаўленне, асабліва там, дзе людзі лечацца, — на месцах. Хірургія, гінекалогія, тэрапія, кардыялогія... Знаходзяцца на лячэнні звычайныя людзі. Паглядзіце на іх, як яны рэагуюць на вашу працу, — там праблем дастаткова, а вы па верхавінах паляцелі".

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка на нарадзе паведаміў пра меры па навядзенні парадку ў галіне, у тым ліку і пра планы па павышэнні якасці медасблугоўвання насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі