Лукашэнка: Людзі спакойна прынялі павышэнне пенсійнага ўзросту
У пасланні беларускаму народу і Нацыянальнам сходу Аляксандр Лукашэнка згадаў пенсійную рэформу, якая цяпер адбываецца ў краіне.
Людзі спакойна прынялі павышэнне пенсійнага ўзросту, упэўнены кіраўнік дзяржавы.
"Розныя варыянты разглядаліся. Тым не менш, вырашылі паступова павышаць. У дадзеным выпадку не важна, на 5 гадоў мы павысім або на 3 гады. Розніцы няма з пункту гледжання напаўняльнасці бюджэту, і з пункту погляду ўзроставага ўзроўню нашага насельніцтва. Некаторыя нашы альтэрнатыўшчыкі не заўважылі, што закрануты не толькі пенсійны ўзрост. Мы будзем захоўваць салідарную пенсійную сістэму, але і развіваць назапашвальную сістэму. Мы захавалі гэтую аснову, каб людзі з голаду не паўміралі", — распавёў Аляксандр Лукашэнка.