Лукашэнка маўчаў пра Прыгожына. Лябедзька ў Кіеве. Стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч і Лукашэнка ў БДУ / Еўрарадыё, "Пул Первого"
З крушэння самалёта, на якім меркавана ляцеў стваральнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, прайшло амаль два дні. Пуцін ужо выказаў спачуванні сем'ям загінулых. А Лукашэнка, які даваў Прыгожыну гарантыі бяспекі пасля спыненага маршу на Маскву, маўчыць. Ды і што тут скажаш?
Тым часам кантакты Кіева з беларускай апазіцыяй у выгнанні становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. На гэтым тыдні перамовы правялі дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька.
Пра гэта пагаворым у сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём тэму верыфікацыі беларускіх бізнесаў за мяжой, якой быў прысвечаны папярэдні стрым. Польскі бізнес-саюз выказаўся жорстка супраць. ABBA адказала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.