Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС

Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС

6 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў (Аўстраліі, Ганы, Гвінеі, Зімбабвэ, Рэспублікі Карэя, Нікарагуа, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Польшчы, Славакіі, Судана, Філіпін, Эфіопіі і Японіі). У сваёй прамове ён выказаўся пра дачыненні нашай краіны з Еўрасаюзам.

"Цяперашні год прынёс пазітыўныя зрухі ў нармалізацыі нашых адносін з Еўрапейскім саюзам, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Безумоўна, мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з Еўрасаюзам. У падтрыманні ўзрастаючай дынамікі нашага супрацоўніцтва".

Паводле слоў Лукашэнкі, адной з найважнейшых задач беларускай дзяржавы было і застаецца наладжванне добрасуседскіх адносін з Польшчай. Ён падкрэсліў, што ў краін "агульная адказнасць за бяспеку ў рэгіёне". Вельмі перспектыўным партнёрам Беларусі ў ЕС Аляксандр Лукашэнка назваў Славацкую Рэспубліку. Ён падкрэсліў, што ў Мінску цэняць унёсак Братыславы ў "стварэнні новай атмасферы нармалізацыі дачыненняў па лініі Беларусь — ЕС".

Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі