Лукашэнка, Мядзведзеў і Назарбаеў вырашылі запусціць Мытны саюз з ліпеня

Мытны кодэкс у адносінах паміж трыма краінамі набудзе моц 6 ліпеня.
Міждзяржаўны савет ЕўрАзЭС прыняў рашэнне ад ліпеня запусціць Мытны саюз. Пра гэта сёння на саміце ў Астане заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, паведамляе БЕЛТА.

Ён нагадаў пра тое, што ў межах Мытнага саюза дзейнічае Адзіны мытны тарыф, прынятая дамова пра Мытны кодэкс. Цяпер гаворка ідзе пра наступны этап інтэграцыі — фармаванне прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы.

Па інфармацыі БелаПАН, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі ў Астане паведаміў, што Мытны кодэкс у адносінах паміж трыма краінамі набудзе моц 6 ліпеня, а для Расіі і Казахстана ён набыў моц яшчэ з 1 ліпеня.

Фота: rferl.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі