Лукашэнка на “Строммашыне”: Як вы там жартуеце ў Інтэрнеце, распранайся і працуй
Падчас нечаканага візіту на праблемнае магілёўскае прадпрыемства “Строммашына” кіраўнік дзяржавы выказвае незадаволенасць яго станам.
“Адмыслова тут са мной міністр вашай галіны [міністр прамысловасці Віталь Воўк]. Скажу адразу: загубіць “Строммашыну” не атрымаецца. “Строммашына" будзе працаваць, тут будзе магутны працоўны калектыў, які вы створыце самі. Закасаўшы рукавы або, як вы там жартуеце ў інтэрнэце, “распранайся і працуй”. Можаце распранацца, можаце не, але з заўтрашняга дня вы трапляеце пад мой жорсткі кантроль. Вы павінны рухацца і зрабіць максімум самі”, — падкрэслвае лідар дзяржавы.
Падчас візіта, Лукашэнка звяртае увагу на важнасць забеспячэння працоўнай дысцыпліны і падтрыманне высокай якасці прадукцыі, каб яна была канкурэнтаздольная.
“Таму пачынайце варушыцца — ад вас, міністра, да ўрада”, — загадвае кіраўнік дзяржавы.
Таксама Лукашэнка патрабуе, каб да 1 студзеня стан прадпрыемства дазваляў работнікам быць упэўненымі ў перспектыўнасці вытворчасці.
Нагадаем, 22 чэрвеня на 5-м Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы кажа наступнае: "Вы ведаеце як рабіць, што рабіць і якіх мэтаў дамагацца. Усё — у простым. Інавацыі, IT-тэхналогіі, прыватызацыі і іншае... Усё гэта зразумела. Мы гэта ўжо засвоілі. Але усё і наша жыццё у простым: трэба распранацца і працаваць!".
Пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачынаецца флэшмоб пад хэштэгам #раздеватьсяиработать.