Лукашэнка налічыў на мітынгах у сваю падтрымку каля 3 млн чалавек

Аляксандр Лукашэнка / belta.by
Аляксандр Лукашэнка / belta.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на мітынгах у яго падтрымку выступіла каля 3 млн чалавек. Таксама ён паабяцаў "справіцца з вуліцай", перадае БЕЛТА. 

— Галоўнае для нас — эканоміка. Калі ў нас будуць нармальна працаваць прадпрыемствы, нам не страшныя ніякія катаклізмы. З вуліцай мы справімся, як бы ім ні хацелася дэстабілізаваць гэтую абстаноўку, — сказаў Лукашэнка на нарадзе ў Мінску. — Ужо ў мітынгах у падтрымку міру, спакою, дзейнага прэзідэнта выступіла каля 3 млн чалавек. Гэта ж сілішча — 3 млн чалавек. Наш электарат больш спакойны: ветэраны, пенсіянеры, спецыялісты. Яны ведаюць сваю справу, працуюць. Таму мы і будзем мець тую колькасць людзей — 80%, якія за нас прагаласавалі.
 

Першы пасля выбараў мітынг у падтрымку Лукашэнкі адбыўся 16 жніўня на плошчы Незалежнасці ў мінску. Каб лічба, якую агучыў кіраўнік Беларусі, была праўдай, з таго дня кожны дзень на мітынгі ў яго падтрымку кожны дзень мусіла выходзіць па 250 тысяч чалавек.

Вы іх бачылі?
 

Шматтысячныя мітынгі сваіх палітычных праціўнікаў Лукашэнка па-ранейшаму лічыць арганізаванымі "групоўкамі" вакол Беларусі, якія "гатовыя сюды прыйсці і распаліць пажар":

— Людзі стаміліся, людзі зразумелі, што такое жыць у спакойным горадзе-героі Мінску, а што такое, калі бамбяць вуліцы, калі на гаўбцы закідваюць кактэйлі Молатава і іншыя, пакуль петарды. Не дай бог пачнуць кідаць гранаты, — сказаў ён.

У прэсе не было апісана ніводнага выпадку, калі падчас пратэстаў на вуліцах беларускіх гарадоў "кактэйль Молатава" прыляцеў б на чый-небудзь балкон. Затое вядомая гісторыя брастаўчанкі, што стаяла на балконе і "Слова" гумовую кулю ад АМАПу.

Гранатамі ў ходзе пратэстаў карысталіся толькі сілавікі, якія жорстка разганялі мітынгоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі