Лукашэнка: Наша дзяржаўнасць непахісная (відэа)

Беларуская зямля заўсёды будзе належаць грамадзянам краіны, не толькі беларусам, але і рускім, габрэям, палякам, украінцам — усім, хто на ёй жыве, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка, наведваючы мінскі Свята-Духавы кафедральны сабор.



“Мы ніколі не дапусцім, каб ад гэтай святой зямлі ішла пагроза найперш нашым суседзям ды іншым народам свету”, — цытуе Лукашэнку БелаПАН са спасылкай на яго прэс-службу. — мы павінны падараваны Госпадам Богам імідж нашага народу як самых добрых, светлых і святых людзей пранесці праз усё жыццё. Мы гэта павінны памятаць заўсёды”.


“Бо мір і спакой — галоўнае, што мы павінны сёння захаваць, гэта галоўнае, за што мы павінны змагацца. Наша дзяржаўнасць непахісная, і розныя размовы пра тое, што заўтра мы ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя”, — сказаў Лукашэнка.

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі