Лукашэнка: Навучыліся рабіць ікру, малайцы!
Аляксандр Лукашэнка хоча, каб прэтэнзій на адрас Беларусі з боку расіян было менш. Найперш у справе санкцыйных тавараў. І “трэба папрацаваць”. Пра гэта ён заявіў 30 студзеня падчас сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько. Кіраўніка дзяржавы цікавіла сітуацыя на мытні і супрацоўніцтва з Расіяй.
“У прэсе вельмі часта, ды і службовыя асобы выказвалі свае прэтэнзіі, што беларускія крэветкі, ікра, яшчэ нешта, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэта добра, трэба радавацца, што ў Беларусі пачалі вырабляць і чорную, і чырвоную ікру. Навучыліся рабіць, малайцы! Хай у штучных умовах, але яна не горш, чым, дапусцім, у іншых краін”.
Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько. Фота: president.gov.by