Лукашэнка назваў апазіцыю "ворагамі народа", але пахваліў Мілінкевіча
Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Закранаючы пытанне апазіцыі і яе адносінаў да паездкі Лукашэнкі ў Прагу і магчымага ўступлення Беларусі ва "Ўсходняе партнёрства", кіраўнік краіны назваў апазіцыю "ворагамі народа".
"Тое, што вые апазіцыя: "давайце Лукашэнку не пускаць у Прагу, ён такі-сякі"... Гэта не апазіцыя, гэта проста ворагі народа. Таму што ні ў адной краіне свету такога няма... Нават камуністы ў Расіі такога сабе не дазваляюць...
Ці мае такая так званая апазіцыя перспектывы ў гэтай дзяржаве, калі яна выступае супраць нармальнага жыцця людзей? Ніякай перспектывы!
А калі мы апублікуем ліст, які яны ў Прагу адправілі?.. Праўда, не ўсе. Такі палітык, як Мілінкевіч, не падпісаў гэты ліст. "Гэта ж гібель для краіны", — сказаў ён.