Лукашэнка не абмяркоўваў з мытнікамі новую пошліну — на ўвоз "барахла"
Пра гэта паведаміў начальнік ідэалагічнага аддзелу Дзяржаўнага мытнага камітэту Канстанцін Галамідаў.
У каментары Радыё "Свабода" ён заявіў, што гэтыя пытанні ў Дзяржаўным мытным камітэце не разглядацца. На думку Галамідава, гэтая пошліна, верагодна, і не будзе разглядацца.
"Ёсць нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак перасячэння мяжы, ёсць вызначаныя нормы — вагавыя, цэнавыя, ёсць абмежаванні, забароны — што нельга перавозіць. Гэта канкрэтна, дакладна прапісана ў нарматыўных актах. Вось гэтыя пытанні — калі ласка, мы можам каментаваць, мы можам абмяркоўваць. Пра ўсё астатняе — што ж мы можам сказаць? Такой інфармацыяй я не валодаю", — адзначыў прадстаўнік мытні.
Нагадаем, што 6 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба браць па 100 долараў з тых, хто выязджае за мяжу на шопінг.
Фота — ay.by