Лукашэнка: Не трэба хаваць грошы і выводзіць іх у афшоры (відэа)

Аляксандр Лукашэнка гарантуе бізнесу, які сумленна працуе ў Беларусі, захаванасць укладанняў. Паводле яго слоў, у нашай краіне "можна працаваць, не трэба хаваць грошы і кудысьці выводзіць — укладайце, гэта ваша, ніхто гэта не забярэ".

Заява Лукашэнкі прагучала 8 снежня на сустрэчы са старшынёй савета дырэктароў ААТ "Амкадор" Аляксандрам Шакуціным (на здымку). Кіраўнік дзяржавы лічыць, што якраз Шакуцін можа з'яўляцца прыкладам для сумленнага вядзення бізнесу. "Калісьці мы дамовіліся пра тое, што ўсё, што заробіць Шакуцін са сваёй камандай, будзе знаходзіцца ў краіне, ён ніколі не будзе выводзіць грошы ў афшоры ці яшчэ кудысьці хаваць, а будзе ўкладваць у эканоміку Беларусі", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ён будзе падтрымліваць такіх бізнесменаў, якія прыносяць карысць беларускай дзяржаве.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі