Лукашэнка: Некаторыя дзеячы па 700 разоў ездзяць за мяжу і назад
У аўторак кіраўнік дзяржавы наведаў Жодзіна.
На "БелАЗе" ён праехаў на новым кар'ерным самазвале, азнаёміўся з працай прадпрыемства, паўдзельнічаў у адкрыцці новы цэху. Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся на актуальныя пытанні, якія цікавяць многіх беларусаў. Ён гаварыў пра цэны, заробкі беларусаў ды пра чаканні дэвальвацыі. Таксама Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся пра паездкі беларусаў за мяжу.
"Прэзідэнт сказаў, а мы ж едзем апранацца ў імпартную вопратку, таму што наша па якасці горшая, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Ды не пра гэта гаворка. Памежнікі дакладваюць, што некаторыя дзеячы па 700 разоў ездзяць туды [за мяжу] і назад. Што яны там робяць? Скупляюць валюту, якую мы зарабляем, вывозяць туды і прывозяць шмоткі. Так, Еўрасаюз вам падкіне гэта танней, усё гэтае смецце будзе за 3 мільярды долараў скідваць".
Па словах кіраўніка дзяржавы, на гэтыя пытанні трэба глядзець шырэй. "Для мяне галоўнае, калі ў чалавека вочы свецяцца, ён задаволены, яму добра жывецца. Нічога мне не трэба, абы толькі было вам добра", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ria.ru