Лукашэнка: "Ну, знойдзеце вы іншую нафту — усё адно потым плач і стогны"
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць дзейсныя меры, каб знізіць уразлівасць ад кан'юнктуры рынку вуглевадародаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас справаздачы ўрада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён гаворыць не толькі пра альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі. "Ну, знойдзеце вы іншую нафту — усё адно потым плач і стогны: цана вырасла, цана ўпала, таму няма росту. У Казахстане, які залежаў ад нафты мацней, чым мы, дзе энергетыка заўсёды была асновай эканомікі, доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП ўжо на 10-15% вышэйшая, чым у нас. Я не кажу пра Германію, дзе малы і сярэдні бізнес фармуе 90% ВУП", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Ён лічыць, што ў эканоміцы ёсць яшчэ шмат бар'ераў або проста недакладных фармулёвак, якія скажаюць практыку і ствараюць няроўныя ўмовы. "У выніку некаторыя суб'екты гаспадарання, асабліва дзяржаўныя, не жадаюць варушыцца і заснулі", — абурыўся беларускі кіраўнік.
Па словах Лукашэнкі, пры гэтым пакутуюць людзі. Напрыклад, у Хоцімскім раёне гандлем займаюцца толькі Белкаапсаюз і пара прыватнікаў. "Кошты на некаторыя тавары так узнялі, што ў людзей забіраюць апошнія капейкі", — заявіў ён.