Лукашэнка паабяцаў навукоўцам апошні рубель, але толькі калі аддадуць 15

Пошук вырашэння пастаўленай задачы (ілюстрацыйнае фота) / t.me/dokshitsyby/
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў навукоўцам апошнія грошы, але пры адной умове: "Калі ўклалі рубель і 15 рублёў будзе аддача". Ён па-ранейшаму чакае ад іх вынік. А без яго "ніякай падтрымкі быць не можа", заявіў Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з навукоўцамі.
Сёлета фінансаванне Нацыянальнай Акадэміі навук павялічваецца на 4,2%. Для параўнання: бюджэт Узброеных сіл у 2025-м павялічаны амаль на траціну. Часам не да навукі. Але Аляксандр Лукашэнка працягвае спадзявацца на цуд. 31 студзеня ён таксама расказаў, як "збіраў капейкі па краіне для таго, каб мадэрнізаваць Аршанскі льнокамбінат".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.