Лукашэнка паабяцаў нікому не аддаваць "нашу Вялікую Перамогу"

"Мы нашу Перамогу нікому не аддамо, нам чалавецтва павінна быць ўдзячна за гэтую Перамогу", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. Ён падкрэсліў, што беларусам няма чаго саромецца перад тымі пакаленнямі, якія прынеслі Перамогу.



Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі заўсёды святкавалі Дзень Перамогі як самае вялікае свята. Таксама ён заявіў, што яго візіт у Расію праходзіць напярэдадні Дня Перамогі не выпадкова: "Мы прыехалі , каб павіншаваць расіян з гэтым вялікім святам".



У сваю чаргу, Дзмітрый Мядзведзеў папрасіў перадаць віншаванні беларускім ветэранам ад урада Расіі.



Фота — nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі