Лукашэнка: Пабудуйце стадыён “Дынама” неадкладна

Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў 26 ліпеня, ну часе наведвання аквапарку ў Мінску.



Старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паведаміў, што ўжо праведзены другі конкурс па выбары канцэпцыі рэканструкцыі аб’екта. Паводле Ладуцькі, гэтая канцэпцыя распрацаваная нямецкай кампаніяй, якая ўжо не адзін год працуе на рынку гэтых паслуг у Еўропе. На дадзены момант працэс знаходзіцца на стадыі распрацоўкі архітэктурнага праекту, пры гэтым мяркуецца, што частку работа выканаюць айчынныя праектоўшчыкі.



Старшыня Мінгарвыканкаму адзначыў, што пачаць будаўнічыя працы можна будзе ўжо праз чатыры месяцы, але тады давядзецца працаваць ва ўмовах паралельнага праектавання. Другі варыянт — пачакаць яшчэ некалькі месяцаў, калі будзе цалкам гатовы архітэктурны праект і зроблены канчатковы разлік.



“Будаваць будзем неадкладна. Па вашых разліках, я так разумею, мы пачнём будаваць толькі праз год, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Неадкладна праектуйце і будуйце аб’ект, наколькі гэта магчыма. Трэба аператыўна арганізаваць падрыхтоўку праекта, нават калі гэта будзе толькі па частках, і пачынаць будаўніцтва”, — прыводзіць выказванне Лукашэнкі БЕЛТА.


Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас паведаміў кіраўніку дзяржавы, што кошт рэканструкцыі стадыёну, улічваючы тое, што ён будзе разлічаны на 40 тысяч глядацкіх месцаў, складзе 180-190 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі