Лукашэнка падпісаў указ пра выкарыстанне нацыянальнага сегменту інтэрнэту

З 1 ліпеня 2010 года пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх інструментаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, весці ўлік і захоўваць звесткі пра такія інструменты і аказаныя інтэрнэт-паслугі У Беларусі рэгламентаванае выкарыстанне нацыянальнага сегменту інтэрнэту. Адпаведны ўказ №60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт" падпісаў 1 лютага кіраўнік Беларусі.

Як паведамляе БЕЛТА, у заканадаўчым акце ўтрымоўваецца шэраг патрабаванняў, закліканых зрабіць інфармацыю аб дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях больш даступнай. Указ прадугледжвае абавязак дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў з пераважнай доляй дзяржавы ў іх статутных фондах размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах гэтых органаў і арганізацый, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне.

Указ мае шэраг палажэнняў, накіраваных на абарону аўтарскіх правоў ад "пірацтва" ў інтэрнэце. Размяшчэнне ў інтэрнэце літаратурных, музычных і іншых твораў падпадае пад абарону беларускага заканадаўства па аўтарскіх і сумежных правах.

Інтэрнэт-крамы, якія рэалізуюць на тэрыторыі Беларусі тавары (працы, паслугі) з ужываннем сеткі інтэрнэт, з 1 ліпеня 2010 года абавязаныя ажыццяўляць гэтую дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегменту інтэрнэту, размешчаных на тэрыторыі краіны.

Уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя гэтых сетак, сістэм і рэсурсаў, якую будуць праходзіць пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг па заяўным прынцыпе ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі альбо ўпаўнаважанай ім арганізацыі. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, пералік і формы дакументаў, неабходных для яе ажыццяўлення, будуць вызначаныя ўрадам да 1 траўня 2010 года.

З 1 ліпеня 2010 года пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх інструментаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, весці ўлік і захоўваць звесткі пра такія інструменты і аказаныя інтэрнэт-паслугі.

Указ рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванні карыстальніка інтэрнэт-паслуг. Напрыклад, па запыце карыстальніка інтэрнэт-паслуг пастаўшчык абавязаны абмежаваць доступ прыналежнага гэтаму карыстальніку абаненцкага інструмента да інфармацыі, змест якой накіраванае на распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2010 года.


Фота — wek.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі