Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі дамоваў Мытнага саюза

Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг законаў аб ратыфікацыі парламентам Беларусі дамоваў, заключаных у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі ды Казахстана. Кіраўнік краіны падпісаў законы аб ратыфікацыі дамовы пра ўмовы і механізм ужывання тарыфных квот, пратаколу пра выдачу тарыфных ільготаў, пратаколу пра ўмовы і парадак ужывання ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак Адзінага мытнага тарыфу.

Лукашэнка таксама падпісаў законы аб ратыфікацыі пратаколу пра адзіную сістэму тарыфных прэферэнцый Мытнага саюза, дамовы пра сакратарыят Камісіі Мытнага саюза, дамовы пра віды мытных працэдур і мытных рэжымаў, дамовы пра парадак дэкларавання тавараў, дамовы пра парадак мытнага афармлення і мытнага кантролю ў дзяржавах — удзельніцах Мытнага саюза, адзначае "Інтэрфакс".

Беларускі кіраўнік падпісаў таксама іншыя заканадаўчыя акты, датычныя дзейнасці Мытнага саюза. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі