Лукашэнка падзякаваў госцю з Масквы за $4 млрд інвестыцый

Лукашэнка падзякаваў госцю з Масквы за $4 млрд інвестыцый

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў госцю з Масквы за інвестыцыі. 27 чэрвеня кіраўнік Беларусі сустрэўся з кіраўніком Ашчадбанку Германам Грэфам. Лукашэнка гаварыў пра добры ўзровень супрацоўніцтва з гэтым банкам і прапанаваў абмеркаваць далейшае развіццё супрацоўніцтва.

"У чарговы раз я вам удзячны за інвеставанне ў Беларусь, крэдытаванне нашай эканомікі — 4 мільярды долараў гэта прыстойныя аб'ёмы", — цытуе словы кіраўніка дзяжавы яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў дачыненнях з Ашчадбанкам ёсць і праблемныя пытанні, "але няма крытычных момантаў". Грэф сказаў, што прыехаў "не з праблемамі, а з прапановамі". Як інфармуе БЕЛТА, Ашчадбанк мае намер пашыраць аб'ём інвестыцый у нашу краіну. Таксама Грэф паведаміў пра змену кіраўніцтва ААТ "БПС-Ашчадбанк".

Лукашэнка падзякаваў госцю з Масквы за $4 млрд інвестыцый
Герман Грэф. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі