Лукашэнка паехаў на Магілёўшчыну, яго цікавіць сітуацыя з цэментам
Кіраўнік дзяржавы, як і прэм'ер-міністр, у пятніцу здзяйсняе рабочую паездку.
Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемства "Крычаўцэмент". Яго цікавіць, як выконваюцца даручэнні па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту. Таксама Лукашэнка збіраецца азнаёміцца з вынікамі жніва ў Магілёўскай вобласці і з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, сёння здзейсніць рабочую паездку ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Ён пабывае ў Бабруйску і Жлобіне.
Фота — sb.by