Лукашэнка пагадзіўся на прызначэнне новага кіраўніка "Белнафтахіма" (відэа)

Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, "Белнафтахім" застаўся без кіраўніка ў пачатку ліпеня, калі ад пасады быў вызвалены Ігар Жылін. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго затрымалі падчас спробы выехаць у Расію. Жыліна, нібыта, падазраюць у "злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі". Пасаду старшыні канцэрна ён займаў з 2011 года.

"Я хацеў бы пачуць, што сёння адбываецца ў "Белнафтахіме", якая там сітуацыя, — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Ігарам Ляшэнка і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым. — Кіраўніка па вядомых прычынах там няма. Але гэта яго праблемы. Я ўсіх папярэджваў, што прабачэння нікому не будзе, калі людзі паводзяць сябе непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэню, нічога туды не паклаўшы. Гэта грамадству вядома".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі