Лукашэнка пакатаўся на алімпійскай лыжнай трасе ў Сочы
Неўзабаве там будуць праходзіць спаборніцтвы.
Як інфармуюць расійскія СМІ, Аляксандра Лукашэнку бачыла валанцёрка з Тулы, якая дзяжурыла на трасе. Аднак ніякіх падрабязнасцяў яна не распавяла.
Нагадаем, як паведамляла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, "на запрашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Аляксандр Лукашэнка наведае цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы". Праграмай візіту таксама прадугледжаны "шэраг міжнародных сустрэчаў". Акрамя таго, запланаваныя мерапрыемствы па пытаннях далейшага развіцця інфраструктуры беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне.
Лукашэнка катаўся на лыжах у Сочы і год таму. Тэлеканал СТВ у сюжэце пра адпачынак кіраўніка Беларусі нечакана паказаў яго падзенне з гары падчас спуску на лыжах (гл. відэа).
Фота — ria.ru