Лукашэнка паляцеў у Сочы на хакей з Пуціным (абноўлена)

"Улічваючы шматгадовае захапленне беларускага лідара хакеем і веды ў гэтай галіне, а таксама досвед нашай краіны па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2014 года, прэзідэнт Расіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку агледзець галоўную алімпійскую хакейную арэну", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.



Беларускі кіраўнік прыме ўдзел у сяброўскім матчы расійскай Начной хакейнай лігі. Лукашэнка і Пуцін будуць гуляць у адной камандзе, адзначае БелаПАН. Таксама на лёд выйдуць вядомыя ў мінулым хакеісты Павел Бурэ, Вячаслаў Фяцісаў, Валерый Каменскі, Аляксандр Якушаў ды іншыя.

Як стала вядома пазней, гульня скончылася перамогай каманды кіраўнікоў дзяржаваў — 12:3.



Дарэчы, 3 студзеня ў Мінску стартаваў аматарскі хакейны турнір на прыз Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік прыняў удзел у стартавым матчы. Паведамленне прэс-службы азначае, што далей каманда будзе гуляць без яго.



Гэта ўжо другая паездка Лукашэнкі ў Сочы па запрашэнні Пуціна за апошнія паўмесяца. 18 снежня ён ездзіў туды, каб азнаёміцца з інфраструктурай, падрыхтаванай да Алімпійскіх гульняў 2014 года, а таксама праінспектаваць гатовасць беларускіх аб'ектаў у Сочы да Алімпіяды.



Фота — udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі