Лукашэнка патраціў на выбары 395 млн, у фондзе засталося больш за мільярд (фота)

Лукашэнка патраціў на выбары 395 млн, у фондзе засталося больш за мільярд (фота)

Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў абноўленыя дадзеныя пра фінансавыя сродкі, якія маюць у сваіх выбарчых фондах кандыдаты ў прэзідэнты. Па стане на 7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка патраціў больш за 395 млн рублёў з больш чым 1 млрд 576 млн рублёў, якія паступілі ў фонд. Адзначым, што ўчора ў паштовых скрынях беларусаў з'явіліся паштоўкі ад імя гэтага кандыдата ў прэзідэнты, выдадзеныя накладам у 2 млн 500 тысяч асобнікаў.

Таццяна Караткевіч патраціла са свайго выбарчага фонду больш за 14 млн, засталося яшчэ каля 12 млн рублёў. У Мікалая Улаховіча ў фонд было пераведзена каля 33 млн рублёў, патраціў ён амаль 30 млн. Сяргей Гайдукевіч меў 42 млн 790 тысяч рублёў, але амаль усе гэтыя грошы ўжо былі выкарыстаны.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.

Фота: БЕЛТА і rec.gov.by

Лукашэнка патраціў на выбары 395 млн, у фондзе засталося больш за мільярд (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі