Лукашэнка паўдзельнічае ў цырымоніі закрыцця "Славянскага базару"

Увечары 13 ліпеня ў Віцебску ў амфітэатры пройдзе цырымонія закрыцця фестывалю "Славянскі базар". Яна пачнецца а 22-й гадзіне. Фінальны гала-канцэрт наведае і Аляксандр Лукашэнка, які асабіста патраніруе свята з 1995 года, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", які запланаваў жывую трансляцыю.

На цырымоніі закрыцця фестывалю мастацтваў будуць агучаныя вынікі творчага спаборніцтва. Па балах пакуль лідыруе прадстаўнік Казахстана Дзімаш Кудайберген. За ім з адрывам у 4 балы ідзе беларуская вакалістка Валерыя Грыбусава.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі