Лукашэнка паведаміў, што будзе ў новым Палацы Незалежнасці

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у аўторак на моладзевым форуме "Традыцыі. Моладзь. Будучыня", перадае БЕЛТА.



Акрамя таго, беларускі кіраўнік перасцярог моладзь ад сацыяльных страсенняў. Па яго словах, моладзь павінна назаўжды прышчапіць сабе "імунітэт да разбуральных радыкальных ідэалогій".



Па словах Лукашэнкі, супраць рэвалюцый і ўзрушэнняў выступае ўся гісторыя Беларусі. "У мінулым стагоддзі наш народ вычарпаў ліміт на войны, рэвалюцыі і ўзрушэнні", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён заклікаў моладзь задумацца над урокамі гісторыі: "Ці прыносілі ўзрушэнні камусьці або шчасце? Не, яны неслі з сабой толькі замяшанне ў розумах, беды і разруху. І ніколі, падкрэсліваю, ніколі не абыходзіліся без крыві".



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі