Лукашэнка паведаміў, што падбірае ўрад для працы пасля выбараў 2015 года

Аляксандр Лукашэнка хоча бліжэйшым часам правесці шэраг нарадаў па самых праблемных пытаннях развіцця краіны. Пра гэта ён заявіў у сераду на нарадзе ў Магілёўскай вобласці, перадае БЕЛТА

Бліжэйшым часам кіраўнік Беларусі чакае справаздачу ўрада і разгляд прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на 2015 год. Таксама ён хоча заслухаць справаздачу кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова.  "Я павінен зрабіць перш за ўсё для сябе выснову, наколькі правільным быў выбар", — заявіў Лукашэнка. 

У Віцебскай вобласці пройдзе нарада, прысвечаная сельскай гаспадарцы. А таксама кіраўнік дзяржавы хоча заслухаць справаздачу групы, якая займалася недахопамі ЖКГ. 

Таксама Лукашэнка заявіў, што спрабуе фармаваць новыя кіруючыя кадры ў краіне. "Праз год нам разам з вамі прыйдзецца трымаць справаздачу перад беларускім народам. Той, хто назірае за кадравымі прызначэннямі, не мог не заўважыць, што ў кіраўніцтве з'явіліся новыя асобы, і гэты працэс не скончыцца заўтра. Існуе практыка: перад прэзідэнцкімі выбарамі народ выразна павінен бачыць тую каманду, з якой будзе працаваць пасля гэтых выбараў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі