Лукашэнка павіншаваў каралеву Вялікабрытаніі з нараджэннем прынца
А таксама бацькоў дзіцяці – герцага і герцагіню Кембрыджскіх.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні ў Лондан ад імя беларускага народа і сябе асабіста, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Ён пажадаў здароўя і шчасця нованароджанаму і ўсёй каралеўскай сям'і, а таксама міру і дабрабыту народу Вялікабрытаніі.
Нагадаем, што жонка брытанскага прынца Уільяма герцагіня Кейт нарадзіла сына 23 ліпеня. Дзіцё важыць тры кілаграмы 800 грамаў, пасля родаў герцагіня з сынам адчуваюць сябе добра. Нагадаем, што Кейт прывезлі ў шпіталь Сэнт-Мэры ў Лондане раніцай панядзелка. Злучанае Каралеўства сустрэла навіну аб нованароджаным спадкаемцы трона авацыямі і захапленнем. Гэта першае дзіця герцага і герцагіні Кембрыджскіх і трэцяе ў чарзе на брытанскі трон.