Лукашэнка павысіў мытныя пошліны на "англасаксонскія" шампуні
"Англасаксонскія" шампуні і зубныя пасты стануць даражэйшымі
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які часова павышае ставак увазных мытных пошлін на шэраг тавараў, паведамляе ягоная прэс-служба.
Па 30 чэрвеня ўключна павышаныя мытныя пошліны (35% ад мытнага кошту) уводзяцца на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў. Праўда, пад гэтую норму трапяць толькі тыя тавары, "якія паходзяць з краін англасаксонскай групы (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя)".
Улады заяўляюць, што гэты крок накіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэння імпарту таварамі, вырабленымі ў ЕАЭС.
Улетку 2021 года Лукашэнка забараніў імпарт і транзіт нямецкай прадукцыі — за тое, што кампаніі падтрымалі перанос з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.