Лукашэнка збіраецца забараніць імпарт і транзіт нямецкай прадукцыі

Аляксандр Лукашэнка / сайт кіраўніка Беларусі
Аляксандр Лукашэнка / сайт кіраўніка Беларусі

Аляксандр Лукашэнка плануе забараніць імпарт і транзіт нямецкай прадукцыі. Такую заяву ён зрабіў падчас нарады аб супрацьдзеянні санкцыйным мерам. 

"Мы ведаем, хто ў ЗША, Германіі і іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектавальнікаў і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць вопыт. Памятаеце, "Шкода", "Нівея" і гэтак далей? Мы ім сказалі: хлопцы, дзякуй, да пабачэння. Першае: на беларускі рынак — ні кроку, другое: праз Беларусь — таксама ні кроку, — сказаў Лукашэнка. — Сапраўды так трэба зрабіць і з немцамі. Хай праз Фінляндыю ў Кітай і Расію пастаўляюць сваю прадукцыю. Або праз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды". 

Па словах Лукашэнкі, меры павінныя быць настолькі суровыя, каб заходнія краіны "адчулі, што такое Беларусь".

Тавары кампаній Nivea, Škoda і Nivea і Liqui Moly трапілі пад забарону ў Беларусі пасля таго, як падтрымалі беларускую грамадзянскую супольнасць і адмовіліся быць спонсарамі чэмпіянату свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску.

Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка прыгразіў канцлегу ФРГ Ангеле Меркель выстаўленнем прэтэнзій: нібыта ўлады Германіі маюць дачыненне да "тэрарыстычных ячэек", "выкрытых у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі