Лукашэнка пажадаў беларускам “як мага менш трывог і засмучэнняў”
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём жанчын, які адзначаецца 8 сакавіка. Ён назваў яго адным з самых цудоўных святаў.
“Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту, — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — Мы ўдзячны вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і чароўнасць робяць наша жыццё больш яркім і прыгожым”.
Лукашэнка пажадаў беларускам “як мага менш трывог і засмучэнняў”, а таксама моцнага здароўя, міру і дабра. Ён хоча, каб жанчынам заўсёды спадарожнічалі шчасце і ўдача.