Лукашэнка пра беларускі футбол: нават брыдка тэлевізар глядзець
Беларускі лідар упэўнены, што горшага чым цяпер футболу ў нас не было.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 ліпеня ў пятніцу, наведваючы сталічны аквапарк. Кіраўнік краіны не стаў далей развіваць тэму. Мяркуючы па ўсім, незадаволенасць была выклікана выступам беларускіх футбольных клубаў у еўрапейскіх турнірах, паведамляе Інтэрфакс.
Нагадаем, што на гэтым тыдні два беларускія клубы пакінулі еўракубкі.
БАТЭ выбыў з 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы карагандзінскаму “Шахцёру” (0:1, 0:1), а лідар чэмпіянату салігорскі “Шахцёр” прайграў у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы малдоўскаму “Мілсамі” (1:1, 1:1, 2:4-пенальці).
У наступны раўнд выйшлі “Мінск” і сталічнае “Дынама”.