Лукашэнка — пра каранавірус: у Гродне людзі будуць яшчэ хварэць 7-10 дзён

Лукашэнка — пра каранавірус: у Гродне людзі будуць яшчэ хварэць 7-10 дзён

16 чэрвеня падчас наведвання "Гродна Азота" і размовы з працоўнымі Аляксандр Лукашэнка крыху распавёў пра сітуацыю з COVID-19 у рэгіёнах. Як вядома, статыстыку з каранавірусам у абласцях краіны Міністэрства аховы здароўя не паведамляе з красавіка.

Лукашэнка падкрэсліў, што ўлады зрабілі правільна, што не ўвялі каранцін.

"Той, хто ізаляваў народ, атрымаў другую хвалю [COVID-19], — прагучалі словы кіраўніка дзяржавы ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". — У тым ліку і Расійская Федэрацыя. І сёння яны спрабуюць выкараскацца з гэтых праблем. Я не хачу сказаць, што ў нас усё ідэальна, тым больш будучы ў Гродне — я ж ведаю сітуацыю ў Гродне. Але мы рады таму, што ўсё ж такі Віцебская вобласць, адкуль гэта ўсё пайшло, Мінск, Мінская вобласць аднаўляюцца, бальніцы вымываюць. І вы ўжо расці не будзеце. І вы ў нас апошнімі з Магілёўскай вобласцю ўступілі ў гэты... Яшчэ Гродна, Брэст так на верхатуру забраліся. У іх трошкі сітуацыя не тое, што складаная. Але яна іншая. Вы яе ўжо прайшлі. І Магілёў прайшоў. Мы чакаем ад вас ужо сыходу з гэтага... у найбліжэйшы тыдзень, можа 10 дзён людзі будуць хварэць. Хай лёгка. Лепш, вядома лёгка".

Сярэдняе знаходжанне ў бальніцы цяпер 8 дзён, а быў 21 дзень, сказаў Лукашэнка.

Некаторыя з працоўных былі ў ахоўных масках. Аляксандр Лукашэнка параіў ім карыстацца маскамі ў памяшканнях, а на вуліцы "дыхаць".

На 16 чэрвеня ў Беларусі пацверджаныя 55369 выпадкаў COVID-19 (+689 за апошнія суткі), памерлі 318 чалавек (+6).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі