Лукашэнка пра матч з Латвіяй: Прайграем — сапсуем настрой людзям (відэа)

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, пацікавіўся пытаннямі бяспекі, медыцынскага забеспячэння замежных заўзятараў, а таксама далейшымі перспектывамі выступлення беларускай зборнай на першынстве.



Як вядома, сёння хакейная зборная Беларусі гуляе з камандай Латвіі. Гульня пачнецца ў 20.45 на "Мінск-Арэне". Каманды маюць па 9 ачкоў, перамога ў асноўны час гарантуе выхад у 1/4 фінала.



"Прайграем — значыць мы сваё жыццё значна ўскладнім і, магчыма, скончым выступленне на гэтым чэмпіянаце свету, перакрэслім усё, што было зроблена добрага, сапсуем настрой нашым людзям", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".
 

У іншых сённяшніх матчах сустрэнуцца: Казахстан — Фінляндыя (Мінск-Арэна, 16.45), Данія — Францыя (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Італія — Швецыя (Чыжоўка-Арэна, 20.45).

Група "В": Расія — 18 ачкоў (6 матчаў), ЗША — 11 (6), Беларусь — 9 (5), Латвія — 9 (5), Фінляндыя — 8 (6), Швейцарыя — 7 (6), Нямеччына – 5 (6), Казахстан — 2 (6).

Фотафакт: Аляксандр Лукашэнка абдымае заўзятара на "Чыжоўка-Арэне"
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі