Лукашэнка — пра спайсы: Гэта гора сям'і, дзяржавы і пагроза генафонду нацыі

На чацвярговай нарадзе па барацьбе з наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка згадаў праблему спайсаў. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўніка дзяржавы вельмі непакоіць тое, што маладзее кантынгент спажыўцоў наркотыкаў у Беларусі. У прыватнасці, наркотыкі спажываюць школьнікі, навучэнцы прафтэхвучылішчаў, студэнты ды іншыя прадстаўнікі моладзі. Зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў перадазавання спайсамі, з іх 25 чалавек загінулі за два гады.

"Гэта гора сям'і, дзяржавы і пагроза генафонду нацыі", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён нагадаў, што закранаў гэтую праблему на нядаўняй сустрэчы са студэнтамі педуніверсітэта. "Тады было сказана, якую небяспеку ўяўляюць алкагалізм і наркаманія. Гэта не проста бяда асобных людзей, якія апусціліся, гэта сур'ёзны выклік сучаснасці і будучыні нашага грамадства і дзяржавы. І гэтая пагроза датычыць абсалютна ўсіх, і ў тым ліку прысутных за гэтым сталом, таму што ў кожнага ёсць дзеці і ўнукі", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі