Лукашэнка пра Захад: Прынамсі, мы нікога слезацечным газам не труцілі

Лукашэнка пра Захад: Прынамсі, мы нікога слезацечным газам не труцілі

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз абрынуўся з крытыкай на заходнія дэмакратыі. Па яго словах, заходнія палітыкі павінны паглядзець на свае краіны, перш чым крытыкаваць Беларусь. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" 6 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што сёння атрымаў ліст ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў: "Сёння мне прыйшоў ліст ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў, у тым ліку там і вядомы персанаж Маккейн, які дэмакратыю ў Беларусі шукае, што мы тут некага затрымалі і гэтак далей, і таму падобнае. Я яму пішу адказ: няхай яны паглядзяць на дэмакратыю ў заходніх краінах — зусім нядаўна і бамбілі, і труцілі, і слезацечны газ, і вадамёты, і дубіны і ў Брусэлі, і ў Лондане, і ў Парыжы, і ў Нямеччыне".

У якасці негатыўнага прыкладу Лукашэнка згадаў падзеі пасля выбараў Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША. "Таму я яму падказваю, што трэба спачатку туды паглядзець, на гэтую "дэмакратыю". Прынамсі, мы нікога слезацечным газам не труцілі", — дадаў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі