Лукашэнка пра затрыманне Раўнейкі: Паводзіўся, як сапраўдны бандыт
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў затрыманне свайго памочніка — інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі. Гучныя заявы кіраўнік краіны зрабіў сёння ў Брэсце падчас урачыстага пастраення асабовага складу Брэсцкай памежнай групы і курсантаў Інстытута памежнай службы, перадае БЕЛТА.
“Ён трапіў у поле зроку болей за паўтара года таму. Скажу шчыра, тут акурат найперш спрацавалі дэкларацыі аб прыбытках. Калі вывучэнне ішло кадравае, я задаў пытанне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Не можа звычайны чыноўнік і яго сям’я так жыць, — сказаў Лукашэнка. — Але падазрэнне падазрэннем, былі нейкія факты. Мы бачылі, што, дачыняючыся з бізнэсменамі, як пан. Некаторыя бізнэсмены звязаныя з чыноўнікамі, дык чыноўнік ім нешта робіць. А гэты, дапусцім, каб у Гродзенскай вобласці тытунём гандлявалі, кажа: вы мне плаціце за гэта. Паводзіў сябе як злачынца, самы сапраўдны бандыт. Гэта мяне здзівіла”.
Апроч таго, Лукашэнка праанансаваў выкрыццё новых гучных фактаў карупцыі сярод чыноўнікаў.
“Днямі вы пачуеце яшчэ новыя факты. Яны ўжо сядзяць там — у следчым ізалятары. Проста цяпер матэрыялы рыхтуем для таго, каб вам паведаміць, а вы грамадскасць азнаёмілі з гэтым”, — сказаў Лукашэнка журналістам.