Лукашэнка правядзе нараду па пастаўках прыроднага газу

Лукашэнка правядзе нараду па пастаўках прыроднага газу

6 лютага Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пастаўках у нашу краіну прыроднага газу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. Падчас нядаўняй паездкі ў Добруш Лукашэнка папярэдзіў міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча: "Рыхтуйся. У чацвер мне патрэбна сітуацыя па газе". Гэта значыць, Каранкевіч выступіць з дакладам.

Як вядома, Беларусь не мае на 2020 год дамовы не толькі пра пастаўкі з Расіі нафты, але і газу. У самым канцы 2019-га ўдалося дамовіцца пра захаванне паставак газу ў нашу краіну ў студзені-лютым 2020-га па старым кошце — 127 долараў за тысячу кубаметраў. Мінск такі кошт не задавольвае, пра што Лукашэнка заявіў у Добрушы. "Мы таксама бачым, што ў свеце адбываецца і лічыць умеем", — сказаў кіраўнік дзяржавы і нагадаў, што ў Еўропе кошты на газ ніжэйшыя.

На 7 лютага запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі