Лукашэнка прыняў запрашэнне Зяленскага
Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Уладзіміра Зяленскага. Восенню беларускі кіраўнік наведае Украіну. Як інфармавала Еўрарадыё, 3 ліпеня са слоў украінскага амбасадара Ігара Кізіма стала вядома, што Зяленскі афіцыйна запрасіў Лукашэнку наведаць II Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які пройдзе ў Жытоміры.
"Мы атрымалі шэраг пазітыўных сігналаў ад абранага прэзідэнта Украіны, — цытуе словы беларускага пасла ва Украіне Ігара Сокала БЕЛТА. — Як вы ведаеце, Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на Форум рэгіёнаў у Жытоміры. Наш прэзідэнт пацвердзіў свой удзел. Гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых адносінах".
Дагэтуль Лукашэнка і Зяленскі не сустракаліся.