Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

30 студзеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ім стаў Валерый Бельскі, які дагэтуль працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук.

Лукашэнка паведаміў, што Бельскі заменіць на пасадзе Мікалая Снапкова, які працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з канца 2014 года.

Як вядома, у снежні 2019-га Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта генерал-маёра КДБ Ігара Сергеенку. Тады ж намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стала прафесар Вольга Чупрыс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі