Лукашэнка прызнаў праблему паміраючых вёсак: "Купіце за грашы!"

Вёска ў Беларусі

Вёска ў Беларусі / Еўрарадыё

Лукашэнка заклікаў беларусаў і "самых блізкіх нашых сяброў" украінцаў і расіян за грашы набываць зямлю ў беларускіх вёсках. Такім чынам ён прызнаў, што ў Беларусі ёсць праблема вёсак, якія паміраюць.

"Падумайце над маёй прапановай пра набыццё за грашы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых неперспектыўных сёлах, — сказаў ён падчас свята "Александрыя збірае сяброў". — Вы ведаеце, што вёска ў нас выратаваная. Мы будуем больш за паўтары тысячы аграгарадкоў, ужо вызначана, дзе яны будуць.

У нас засталіся сярэднія і зусім маленькія вёсачкі, дзе раней жыло шмат людзей. Выдатныя месцы, цудоўныя месцы. Яны не павінныя загінуць — вось гэтыя сярэднія вёсачкі, маленькія. А хто іх адновіць, хто іх захавае? Мы з вамі!".

Улічваючы, што выміраючых вёсак хапае і ў Расіі, а ва Украіне цяпер ідзе вайна, прапанова гучыць максімальна дзіўна.


"Ферма рухнула і загадчыца рухнула": як жывуць вёскі, дзе збіраліся, але не пабудавалі Беларускую АЭС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі