Лукашэнка прызнаў: яму варта быць "больш стрыманым у некаторых выказваннях"

Без ядзернай зброі і энерганосьбітаў нельга быць дыктатарам. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю нямецкай газеце «Die Welt». Ён таксама прызнаў, што «магчыма, у некаторых выказваннях» яму варта было б «быць больш стрыманым».

Паводле словаў Лукашэнкі, у развіцці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі «магчыма, яшчэ ёсць недахопы».

«СМІ могуць дзейнічаць як агнястрэльная зброя. Журналісты могуць забіць дэмакратыю, як і таталітарную сістэму», сказаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі