Лукашэнка прызнаўся, што вельмі шмат пазычае ў Назарбаева ў будаўніцтве

Лукашэнка прызнаўся, што вельмі шмат пазычае ў Назарбаева ў будаўніцтве

Перамова Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева прайшлі 29 лістапада ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Казахстанскага лідара каля палаца сустракала зводная рота ганаровай варты.

Падчас перамоваў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Казахстан пачынаюць пераадольваць спад у гандлёва-эканамічных адносінах. Ён выказаў надзею, што візіт Назарбаева ў нашу краіну дапаможа нарасціць тавараабарот.

У сферы палітыкі і дыпламатыі Лукашэнка канстатаваў поўнае супадзенне поглядаў бакоў. "Мы падтрымліваем адзін аднаго ўсюды і заўсёды. Мы самыя блізкія дзяржавы. Я ўчора, прымаючы з'язджаючага амбасадара Казахстана (ён вельмі шмат зрабіў для развіцця адносін), дзякаваў яго і казаў пра тое, што бліжэй, чым тры дзяржавы, якія стварылі Еўразійскі эканамічны саюз, сёння наогул на планеце няма. І мы мусім гэтае сяброўства і наша супрацоўніцтва ўмацоўваць, падводзячы пад яго магутную эканамічную базу. мы да гэтага гатовыя", — цытуе прэс-служба словы беларускага кіраўніка.

Ён дадаў, што Беларусь радуецца таму, як развіваецца Казахстан. У прыватнасці, адзначыў горадабудаўнічыя поспехі ў развіцці сталіцы Казахстана Астаны. "Сапраўды цяперашняе пакаленне на чале з вамі ўзвялі помнік казахстанцам, які застанецца на стагоддзі. Мы вельмі многае бярэм у вас у будаўніцтве, вучымся шмат чаму, некаторыя элементы пераносім ў Беларусь", — прызнаўся Лукашэнка.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама прымуць удзел у працы Беларуска-Казахстанскага бізнэс-форуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі