Лукашэнка расказаў, куды не трэба прызначаць амбасадараў

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, наколькі патрэбныя і актуальныя цяперашнія прызначэнні і ці прынясе гэта істотную карысць для краіны.



"Хацелася б, каб паслы прызначаліся ўжо, можа быць, пад якую-небудзь канкрэтную праграму або ўслед за гэтай праграмай", — цытуе БелаПАН словы кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка заявіў, што, магчыма, "лепш не спяшацца адкрываць амбасады і прызначаць амбасадараў там, дзе ім рабіць не будзе чаго".



Макей звярнуў увагу, што ўсе прызначаныя кіраўнікі беларускіх дыпмісій за мяжой з'яўляюцца "адказнымі і перспектыўнымі работнікамі ў сістэме МЗС". Міністр прывёў прыклад Эквадора. Раней у Беларусі з Эквадорам практычна не было ніякага таваразвароту, а ў мінулым годзе ён склаў 28 млн долараў. Пры гэтым у дзвюх краін ёсць канкрэтныя перспектыўныя праграмы.



Таксама Макей адзначыў добры перспектывы працы ў новых амбасадараў у Манголіі і Нідэрландах.



У сваю чаргу, Лукашэнка падкрэсліў, што яго асноўным патрабаваннем з'яўляецца пастаянная дынаміка ў адносінах з той ці іншай краінай. Па яго словах, галоўная задача амбасадара — развіваць эканамічныя сувязі з краінай прызначэння.



Фота з архіву ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі