Лукашэнка распавёў, хто "разбасячыўся", а хто "шчоўкае зубамі" (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна ўпарадкаваць сістэму найму на працу: "Вельмі многія сёння разбасячыліся. Маўляў, прэзідэнт прымусіць выплачваць зарплату, а мы будзем курыць або п'янымі на працу хадзіць. Мы цяпер дапрацуем правілы прыёму на працу".



Кіраўнік Беларусі лічыць неабходным вярнуць характарыстыку з папярэдняга месца працы, перадае interfax.by. Акрамя таго, ён запатрабаваў цалкам завяршыць пераход на кантрактную сістэму: "Кантракты павінны быць ва ўсіх, бо яшчэ ў нас мора людзей без кантрактаў".



Таксама Лукашэнка распавёў, што замежны бізнэс (у тым ліку расійскі) вельмі зацікаўлены ў прыватызацыі высокаліквідных беларускіх прадпрыемстваў. Па словах кіраўніка дзяржавы, замежны бізнэс аказвае ціск на Беларусь.



"Цяпер попыт на беларускія прадпрыемствы велізарны. Расія хацела б штосьці купіць, як быццам свайго няма. А чаму? Таму што мы не разбурылі іх, а некаторыя ператварылі ў квітнеючыя прадпрыемствы, як той жа "Беларуськалій", — заявіў Лукашэнка.



Ён таксама заявіў, што "цяпер усе вакол Беларусі ходзяць і як ваўкі галодныя зубамі шчоўкаюць, дзе б прыхапіць — "Керамін", "Беларуснафта", адзін нафтаперапрацоўчы завод, другі, шмат у нас такіх прадпрыемстваў". "Рукі свярбяць, і сёння душаць не таму, што я такі дрэнны, дыктатар, а таму, што не аддаю", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі