Лукашэнка распавёў пра нябачную барацьбу за душы людзей

Лукашэнка распавёў пра нябачную барацьбу за душы людзей

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра нябачную барацьбу за душы людзей. У аўторак кіраўнік дзяржавы ўручаў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “Беларускі спартыўны Алімп”, спецпрэміі дзеячам культуры і мастацтва ды выказаўся пра сённяшняе жыццё. Паводле яго слоў, ідуць напады на хрысціянскія асновы маралі, на традыцыйныя сямейныя асновы.

“Пад уздзеяннем інфармацыйнай плыні змяняюцца светапогляд і лад жыцця людзей, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Усё больш з’яўляецца спакус, усё цяжэй берагчы сэрца ад цёмных думак і эмоцый. У пагоні за матэрыяльнымі выгодамі і знешняй мішурой людзі губляюць сапраўдную прыгажосць — унутраны свет добрых пачуццяў і высакародных учынкаў, якімі так славіўся і славіцца наш народ, усё наша славянства”.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сацыяльныя сеткі пазбаўляюць людзей жывых зносін, а камп’ютарныя гульні падмяняюць рэальнае жыццё віртуальным. Прыгадаў ён і тэлебачанне, якое прывучае гледачоў да негатыўных навін і скандальных ток-шоу, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Больш падрабязна пра яго выступ гл. тут альбо на відэа.

Лукашэнка распавёў пра нябачную барацьбу за душы людзей
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі