Лукашэнка разлічвае на Кітай у супрацьстаянні "па праваабарончай тэматыцы"

Таксама Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатовасць Беларусі разам з КНР супрацьстаяць нападкам з боку Захаду па пытаннях захавання правоў чалавека. Заява прагучала ў пятніцу падчас сустрэчы беларускага кіраўніка з сябрам палітбюро, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу.



"Мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць вас у плане тэрытарыяльнага адзінства Кітая, а таксама будзем супрацьстаяць разам з вамі нападкам з боку асобных сіл на Захадзе па правах чалавека і іншых пытаннях. Нам гэта тэматыка знаёмая", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.



Таксама ён заявіў, што ў Беларусі і Кітая "няма абсалютна ніякіх праблем з пункту гледжання бачання перспектыў развіцця сітуацыі ў свеце". "У нас адзіныя погляды на сусветны парадак дня. Кітай ідзе ў авангардзе барацьбы за шматпалярны свет, і мы таксама прытрымваемся гэтай пазіцыі", — заявіў Лукашэнка.



Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі