Лукашэнка рыхтуецца “стаяць насмерць”, абараняючы Ашмянскі вузел — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Другі раз цягам тыдня Лукашэнка прыязджае ў Гродзенскую вобласць, дзе зноў разважае пра вайну. Якой беларусы, як вядома, не хочуць, але да якой рыхтуюцца. Дакладней, рыхтуюцца не тое каб беларусы — рэжым. Які перакананы, што Захад не спіць, а толькі тым і займаецца, што супраць Лукашэнкі планы выношвае. У той жа час гераічнае КДБ цэлыя фільмы здымае пра шматлікіх дыверсантаў і тэрарыстаў, якія караванамі ідуць праз мяжу з Украіны, але іх тут даўно чакаюць. Бо ўнукі Дзяржынскага справу ведаюць і не толькі палітычным пераследам займаюцца.

Што такога адбываецца на Гарадзеншчыне, што туды так зацята цягне Лукашэнку, і ці сапраўды ён рыхтуе беларусаў да ўцягвання краіны ў вайну? Ці сапраўды ўкраінскія спецслужбы актыўна накіроўваюць праз беларускую мяжу дыверсантаў? Што ў сітуацыі з дыверсіяй у “Крокусе” мяняе заява з боку ЗША, якія папярэджвалі ФСБ, дзе будзе тэракт? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі