Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас

Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас

Аляксандр Лукашэнка напісаў лідару Кітая Сі Цзіньпіну ў сувязі з пашырэннем у гэтай краіне каранавіруса. Ад яго ўжо памерлі 132 чалавекі. "Дарагі сябар, трывожныя весткі пра распаўсюд у Кітаі каранавіруса нікога не пакінулі абыякавым у Беларусі", цытуе пасланне БЕЛТА.

Лукашэнка выказаў спачуванні сем'ям памерлых, пажадаў выздараўлення хворым. Ён адзначыў "мужнасць кітайскага народа", а таксама "высокую эфектыўнасць дзеянняў" улад КНР.

Як вядома, наша краіна ў сераду адпраўляе ў Кітай самалёт з гуманітарным грузам. Аляксандр Лукашэнка выказвае гатоўнасць і ў далейшым дапамагаць кітайскім сябрам.

"Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас, — піша кіраўнік дзяржавы. — Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі